„Шахцёр” усухую адолеў „Нёман” 4:0



У выпадку паразы „Юнацтва”, салігарчане выйдуць з першага месца ў фінал чатырох. „Нёман” жа адправіцца ў кваліфікацыйны раунд у выпадку вікторыі сталічнага клуба.

Знахарэнка, Анаркулаў і Буйніцкі пакінулі «Дынама» па заканчэнні тэрміну выпрабавальных кантрактаў

Абаронца Дзмітрый Знахарэнка, брамнік Георгій Анаркулаў і нападнік Дзмітрый Буйніцкі пакінулі мінскае «Дынама» пасля заканчэння тэрміну дзеяння пробных кантрактаў. Знахарэнка мінулы сезон правёў у салігорскім «Шахцёры», дзе згуляў 37 матчаў у экстралізе, набраў 11 (2+9) ачкоў, пры карыснасці «+13» і 48 хвілінах штрафу. У плэй-оф у яго 2 матчы. У мінулым сезоне Анаркулаў таксама выступаў за «Шахцёр», дзе правёў 41 матч у рэгулярным чэмпіянаце, атрымаў 31 перамогу, пры каэфіцыенце надзейнасці 1.51, працэнты адбітых кідкоў 94.3 і 8 шатаўтах. Расеец стаў самым надзейным брамнікам экстралігі. Буйніцкі мінулы сезон пачынаў у менскім «Дынама», паспеўшы згуляць у трох матчах. Усяго ў КХЛ за менскае «Дынама» і магнітагорскі «Металург» Буйніцкі правёў 163 гульні, набраў 28 (18+10) ачкоў.

Cвёнтак застанецца першай ракеткай свету пасля турніру WTA 1000 у Канадзе

Першая ракетка свету полька Іга Cвёнтак застанецца першай ракеткай свету пасля турніру WTA 1000 у Канадзе. Гэта стала магчымым дзякуючы выхаду Ігі ў чвэрцьфінал турніру. Калі б яна не дайшла да гэтай стадыі, яе магла б абысці ў рэйтынгу беларуска Арына Сабаленка. Сёння Іга згуляе ў паўфінале турніру з Джэсікай Пегулай. Іга правядзе на першым радку найменьш 72 тыдні. Яна абыдзе па гэтым паказчыку Каралін Вазняцкі і стане 10-й тэнісісткай па працягласці знаходжання на чале рэйтынгу.

«ПСЖ» абвясціў пра пераход Дэмбеле

Вінгер зборнай Францыі Усман Дэмбеле афіцыйна стаў гульцом «ПСЖ». Бакі заключылі кантракт на 5 гадоў. У новым клубе гулец будзе выступаць пад 23-м нумарам. Папярэднім клубам Дэмбеле была «Барселона», у якой ён выступаў з 2017 года. У складзе «сіне-гранатавых» француз тройчы стаў чэмпіёнам Іспаніі, выйграў два нацыянальныя Кубкі і Суперкубкі. Кошт трансферу склаў 50 мільёнаў еўра, з якіх «Барселона» атрымае толькі палову. Дэмбеле будзе выступаць у „ПСЖ” пад нумарам 23.

Ліянэль Месі забіў у пятым матчы запар

Аргенцінскі форвард „Інтэр Маямі” вызначыўся ў чвэрцьфінальнай баталіі Кубка ліг супраць „Шарлот”. Нападнік правёў мяч на 86-й хвіліне і зрабіў лік 4:0. Для Месі гэта восьмы гол у пяці гульнях, ён забівае ў кожнай сустрэчы за амерыканскі клуб. Леа Месі адсвяткаваў свой чарговы гол у стылі Marvel. На гэты раз зорны аргенцінец выступіў у ролі чалавека-павука. Нагадаю, што раней Леа адлюстроўваў Чорную пантэру і Тора падчас святкавання забітых мячоў.

Беларускае Радыё Рацыя