Шэдэўральныя буліты дынамаўцаў



У чарговым матчы Кантынентальнай Хакейнай Лігі менскае „Дынама” прымала на сваім лёдзе фінскі „Ёкерыт” і дамаглося надзвычай цяжкай вікторыі.

Бальшыню гульнёвага часу наперадзе былі хлопцы з Хельсінкі. У першым перыядзе яны адкрылі лік, менчукі яго хутка параўнялі (на 7-й хвіліне вызначыўся Аляксандр Мацярухін), а на 10-й „джокеры” зноў выйшлі наперад. Лік 1:2 трымаўся ажно да 52-й хвіліне, калі „бела-блакітныя” урэшце рэалізавалі колькасную бальшыню – шайбу закінуў Мэт Элісан.

Дадатковая 5-хвілінка нікому поспеху не прынесла і ўсё вырашалі буліты. Мэт Элісан не рэалізаваў сваю спробу, фіны забілі. А пасля проста шэдэўральныя эцюды выканалі Андрэй Сцяпанаў і Аляксандр Мацярухін. Апошні буліт гасцей расцягнуў матч яшчэ хвілін на 10. Шайба заляцела ў брамку Бена Скрывенса, але шматразовыя прагляды паказалі, што ўсё ж ад канька хакеіста „Ёкерыта”. 2:1 на карысць „Дынама”.

Такім чынам „зубры” у паядынку з непасрэдным канкурэнтам набралі два ачкі і замацаваліся ў зоне плэй-оф Заходняй канферэнцыі. У „Дынама” зараз 51 ачко і 6-е месца. Далей ідуць „Ёкерыт”, падмаскоўны „Віцязь” і маскоўскае „Дынама” – па 49.

Беларускае Радыё Рацыя