Шэсць клубаў 1-й лігі прабіліся ў 1/8 фіналу Кубка Беларусі па футболе



Шэсць прадстаўнікоў першай лігі чэмпіянату Беларусі прабіліся ў 1/8 фіналу футбольнага Кубка Беларусі. Магілёўскі „Днепр” перайграў на сваім полі бабруйскую „Белшыну” з лікам 3:1, футбалісты „Асіповічаў” адолелі гасцей з „Гомеля” — 1:0, „Астравец” перамог „Смаргонь” — 2:0,”Ніва” з Долбізна ўзяла верх над наваполацкім „Нафтанам” – 3:2, „Віцебск” апынуўся мацней за сталічны „Энергетык-БДУ” – 1:0, а дзяржынскі „Арсенал” у серыі пасляматчавых пенальці выйграў у Гомелі ў мясцовага „Лакаматыва”. Таксама ў 1/8 фіналу выйшлі дзейны ўладальнік Кубка жодзінскае „Тарпеда-БелАЗ”, барысаўскі БАТЭ, гарадзенскі „Нёман”, менскае „Дынама”, салігорскі „Шахцёр”, берасцейскае „Дынама”, „Мінск”, мазырская „Славія”, „Слуцк” і „Іслач”.
Лёсаванне пар 1/8 фіналу кубкавага розыгрышу адбудзецца сёння ў сталічным Доме футбола.

Уладзімір Нявінскі блізкі да адстаўкі пасля вылету „Гомеля” з Кубка краіны
 
Галоўны трэнер „Гомеля” можа страціць пасаду па выніках паразы ад першалігавых „Асіповічаў” 0:1 на стадыі 1/16 фіналу. Асноўны кандыдат на яго месца – настаўнік гомельскага „Лакаматыва” Андрэй Гараўцоў, чыя каманда зараз займае другое месца ў табліцы першай лігі, – паведамляе @bel_inside.

Аляксандра Сасновіч згуляе ў асноўнай сетцы турніру ВТА ў Варшаве

На турніры ВТА ў Варшаве з прызавым фондам  259 тысяч даляраў месца ў асноўнай сетцы атрымала беларуска Аляксандра Сасновіч (64).
У паядынку 1/16 фіналу яна згуляе з другой сеянай, 18-й ракеткай свету Каралінай Мухавай з Чэхіі. Пад першым нумарам у Варшаве пасеяна першая ракетка свету Іга Швёнтэк.

Гандбалістка зборнай Беларусі Наталля Коціна — гулец турэцкага „Ізміра”
 
З левай крайняй падпісаны кантракт на адзін год. У мінулым сезоне чэмпіянату Турцыі „Ізмір” заняў трэцяе месца. Коціна ж заваявала з ЦСКА чэмпіёнства ў Расіі, аднак большую частку сезона прапусціла з-за траўмы. Раней беларуска ўжо выступала ў Турцыі — у „Муратпашы” і „Кастамоне”. На яе рахунку тры срэбра турэцкага чэмпіянату, перамога ў Суперкубку і выхад у паўфінал Кубка ЕГФ, — перадае @bysportby.

Макс Ферстапен выйграў Гран-пры Венгрыі

Пілот „Рэд Була” Макс Ферстапен выйграў Гран-пры Венгрыі. Другім фінішаваў гоншчык „Макларэна” Ланда Норыс. Трэцім стаў напарнік пераможцы па камандзе Серхіа Перэс.
Гэтая перамога стала для Ферстапена сёмай запар, ён пяты гоншчык у гісторыі які заваяваў гэтую планку.
Для каманды „Рэд Бул” гэта ўжо дванаццатая вікторыя запар. Такім чынам „бычкі” пабілі рэкорд „Макларэна”-1988, тады яны выйгралі 11 гонак запар.

Майкл Фелпс пазбавіўся апошняга індывідуальнага сусветнага рэкорду

На чэмпіянаце свету па водных відах спорту ў японскай Фукуоку француз Леан Маршан заваяваў золата на дыстанцыі 400 м комплексам, праплыўшы дыстанцыю за 4.02,50. Такім чынам ён пабіў усталяваны Фелпсам на Алімпійскіх гульнях-2008 у Пекіне сусветны рэкорд, які складаў 4.03,84. Гэта быў апошні індывідуальны сусветны рэкорд легендарнага амерыканскага плыўца.

Беларускае Радыё Рацыя