Скандал у беларускім валейболе



Галоўны трэнер жаночай зборнай Беларусі па валейболе Пётр Хілько пакідае сваю пасаду. Спецыяліст напісаў заяву па ўласным жаданні і зрабіў шэраг заяваў. Такое рашэнне настаўніка, які таксама ўзначальвае берасцейскае „Прыбужжа”, выклікана розным падыходам з Беларускай федэрацыяй валейбола да камплектавання галоўнай каманды і падрыхтоўцы зборнай да ўдзелу ў Еўралізе. Трэнер не выключае, што пасля заканчэння сезона пакіне і берасцейскі клуб, з якім станавіўся чэмпіёнам краіны ў 2014-м і ўладальнікам Кубка Беларусі ў 2014-2015 гадах. Новым настаўнікам жаночай нацыянальнай зборнай, якая сем разоў прымала ўдзел у фінальных стадыях чэмпіянатаў Еўропы, можа стаць іншы беларускі спецыяліст Аляксандр Клімовіч, вядомы па працы ў расійскіх клубах. Раней жаночую зборную Беларусі па валейболе узначальвалі Мікалай Пазняк, Уладзімір Казлоў, Мікалай Карполь і Віктар Ганчароў.

Беларускае Радыё Рацыя