Скардзіна стала 15-й у індывідуальнай гонцы на чэмпіянаце свету
Надзея Скардзіна заняла 15-е месца ў індывідуальнай гонцы на чэмпіянаце свету па біятлоне ў Халменколене. На першых трох агнявых рубяжах беларуска адстралялася без промахаў і таму трымалася ў лідарах гонкі — на шостым месцы. Аднак на чацвёртай стральбе Скардзіна зрабіла адзін промах, што дадало ёй дадтковую хвіліну да часу праходжання дыстанцыі. Беларуска заняла ў выніковым пратаколе 15- месца.
Перамогу ў гонцы на 15 км святкавала францужанка Мары Дарэн-Абер, на другім месцы апынулася яе суайчынніца Анаіс Бескон, бронзу заваявала немка Лаура Дальмайер.
Астатнія беларускі занялі наступныя пазіцыі: Анастасія Дубарэзава стала 34-й, Дар’я Юркевіч — 61-е месца, а Ірына Крыўко заняла 64-е месца.
10 сакавіка на чэмпіянаце свету адбудзецца індывідуальная гонка на 20 км у мужчын.