Скрыпчанка стаў галоўным трэнерам ФК „Тарпеда-БелАЗ”



Беларускі спецыяліст Вадзім Скрыпчанка стаў галоўным трэнерам ФК „Тарпеда-БелАЗ”, кантракт падпісаны на два гады, паведамілі ў прэс-службе жодзінскага клуба.

Вадзім Скрыпчанка выступаў за менскія каманды „Беларусь”, „Дынама-93”, „Трактар”, барысаўскі БАТЭ, салігорскі „Шахцёр”, віцебскі „Лакаматыў-96”, магілёўскі „Савіт”, расейскія ЦСКА і „Уралан”. Правёў дзесяць гульняў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі, у якіх забіў два галы. З’яўляецца двойчы чэмпіёнам, тройчы сярэбраным і двойчы бронзавым прызёрам чэмпіянатаў Беларусі, уладальнік Кубка Беларусі і фіналіст Кубка Расеі.

На трэнерскую работу Вадзім Скрыпчанка прыйшоў у 2007 годзе ў барысаўскі БАТЭ. У якасці галоўнага трэнера ў 2013 годзе заваяваў з футбольным клубам „Мінск” Кубак Беларусі. Працаваў з Віктарам Ганчарэнкам у расейскіх клубах „Кубань” і „Урал”, які ў далейшым узначаліў. Таксама працаваў настаўнікам у камандах „Крылы Саветаў”, „Анжы”, „Арарат-Арменія”.

Раней жодзінскі клуб „Тарпеда-БелАЗ” узначальваў Алег Кубараў.

zviazda.by