Славаччына сенсацыйна абыграла Іспанію
Зборная Славаччыны прымала ў Жыліне чэмпіёнаў Еўропы зборную Іспаніі ў матчы 2-га тура адборавага цыклу Еўра-2016. Вытрымаўшы стартавы націск іспанцаў, гаспадары поля на 17-й хвіліне намаганнямі Куцкі распячаталі браму Касільяса са штрафнога ўдару. Прыклаўшы нямала намаганняў, іспанцы толькі на 82-й хвіліне змаглі адыграцца голам Пака Алькасэра, але праз пяць хвілін Міраслаў Стох адгукнуўся на навес з правага флангу і вырваў для сваёй каманды сенсацыйную перамогу. У Стакгольме у групе “G” зборныя Швецыі і Расеі згулялі ўнічыю з лікам 1:1. Галы на рахунку Какорына і Тойванена. Шведы да таго ж яшчэ не рэалізавалі пенальці. Зборная Англіі разграміла Сан-Марына 5:0, дзякуючы галам Джагелкі, Руні, Уэлбэка, Таунсэнда і аўтаголу Дэла Вале. Літва на сваім полі перамагла Эстонію – 1:0.
Беларускае Радыё Рацыя