Славакія-Беларусь-0:1
Футбольная зборная Беларусі ў адборавым матчы да Еўра-2016 перамагла на выездзе дружыну Славакіі. Зборная Славакія магла датэрмінова афрміць пуцёўку ў фінальную стадыю, але беларусы змагаліся за свой прэстыж і выйгралі. Героем сустрэчы стаў Станіслаў Драгун. Спярша ён уратаваў каманду ад голу, калі выбіў мяч „са стужачкі”. А потым пасля падавання кутняга Ігарам Стасевічам, які зноў вылучаўся на полі, Драгун прабіў галавой і мяч ад абаронцы славакаў трапіў у браму гаспадароў.
Бальшыню другога тайма беларусы правялі ў меншасці з-за выдаленя капітана Аляксандра Мартыновіча (дзве жоўтыя карткі). Але дружына Аляксандра Хацкевіча выстаяла. На браме надзейна дзеіў Андрэй Гарбуноў, абарона вытрымала навал Славакіі. У выніку прыемная вікторыя на чужым полі – 1:0.
Украіна на выездзе разабралася з Македоніяй – 2:0, а Іспанія без праблемаў давяла сваю перавагу над Люксембургам – 4:0. „Чырвоная фурыя” забяспечыла сабе выхад у фінальную стадыю.
Становішча ў табліцы перад апошнім турам такое: Іспанія – 24 ачкі, Славакія і Украіна – па 19, Беларусь – 10, Люксембург – 4, Македонія – 3.
У заключным туры 12 кастрычніка сустрэнуцца: Беларусь-Македонія, Люксембург-Славакія, Украіна-Іспанія. Пры кожным раскладзе Беларусь застанецца на чацвёртым месцы, на Еўра з другой пазіцыі хутчэй усяго трапіць Славакія, Украіна мае такія шанцы таксама.
Беларускае Радыё Рацыя