Славутаму хакеісту Беларусі споўнілася б толькі 45



2 лістапада аднаму з самых вядомых хакеістаў у гісторыі Беларусі Руслану Салею (1974-2011) споўнілася  б толькі 45 гадоў з дня нараджэння. Ён загінуў ва ўзросце 37 гадоў у авіякатастрофе пад Яраслаўлем (Расея).

Нарадзіўся Руслан Салей у Менску. Хакейную кар’еру пачынаў у Беларусі. На драфце НХЛ 1996 года быў выбраны ў першым раўндзе пад агульным дзевятым нумарам камандай «Анахайм Майці Дакс». У 2003 годзе Руслан Салей першым з беларускіх гульцоў дайшоў да фіналу Кубку Стэнлі. 2 ліпеня 2006 года, як вольны агент, падпісаў кантракт з «Фларыдай Пантэрз». У студзені 2008 года быў абмяняны ў «Каларада Эвеланш». Сезон 2010—2011 гадоў правёў за «Дэтройт Рэд Уінгз». А з 2011 года гуляў за яраслаўскую каманду “Лакаматыў”. У памяць пра славутага беларускага хакеіста праводзіцца штогадовы  хакейны турнір.

Беларускае Радыё Рацыя