«Смаргонь» застаецца адзінай камандай, якая ні разу не згуляла ўнічыю



«Смаргонь» у выязным матчы 14-га туру чэмпіянату Беларусі прайграла берасцейскаму «Дынама» 1:2.

«Смаргонь» застаецца адзінай камандай у чэмпіянаце Беларусі, якая ні разу не згуляла ўнічыю ў гэтым сезоне. Пры гэтым каманда не набрала ніводнага ачка на выездзе. Пасля 14 гульняў у актыве каманды 15 ачкоў. «Смаргонь» займае дзявятае месца.

„Слуцк” растаўся з Уладзіславам Васілючакам

Гулец і клуб скасавалі кантракт па дамове бакоў. У рамках чэмпіянату Беларусі Уладзіслаў правёў за „Слуцк” 14 гульняў, у якіх двойчы сваю браму пакідаў у недатыкальнасці.

Храпкоўскі ўвайшоў у трэнерскі штаб «Маладзечна-2018»

Беларускі спецыяліст Аляксандр Храпкоўскі папоўніў трэнерскі штаб «Маладзечна-2018», якое выступае ў другім дывізіёне. Пра гэта паведамляе football.by. Увесну ён пакінуў трэнерскі штаб берасцейскага «Дынама». Цягам некалькіх месяцаў ён таксама быў галоўным трэнерам каманды. Пасля 13 гульняў «Маладзечна-2018» займае восьмае месца ў Д2.

«Арсенал» заплаціць за Цімбера 41+5 млн еўра

«Арсенал» і «Аякс» узгадняюць апошнія дэталі трансферу Юрыена Цімбера. Поўнае закрыццё здзелкі чакаецца на працягу наступных 48 гадзін. Нідэрландскі клуб атрымае за 22-гадовага гульца 41 мільён еўра + яшчэ 5 мільёнаў бонусамі. У мінулым сезоне 22-гадовы Цімбер правёў 47 матчаў за «Аякс». У яго актыве 2 галы і 2 асісты.

Расійскі форвард Цыбін перайшоў у «Нёман»

«Нёман» падпісаў кантракт з расiйскім форвардам Максімам Цыбіным. Цыбін папярэдні сезон правёў у краснаярскім «Сокале», разам з якім дайшоў да фіналу Кубка Пятрова. За 61 гульню нападнік набраў 31 (12+19) ачко.

Лaшкo атрымаў запрашэнне ў лагер развіцця «Сiэтла»

Беларускі нападнік Андрэй Лaшкo атрымаў запрашэнне ў лагер развіцця «Сiэтла». Ён праходзіць з 2 да 5 ліпеня. Усяго ў спісе 35 гульцоў.

Другі ў гісторыі клуба лагер развіцця завершыцца турнірам тры на тры 5 ліпеня.

Рыжскае „Дынама” спыніла існаванне

28 чэрвеня скончыўся тэрмін падачы заявак на наступны сезон. У Латвійскай федэрацыі хакея не атрымалі заяўку ад рыжскага „Дынама” і больш не разлічваюць на ўдзел каманды ў першынстве Латвіі, паведаміў генеральны сакратар ЛХФ Робертс Плявейс.

Рыжскае „Дынама” было зноў створана ў 2008 годзе, і з сезона-2008/09 выступала ў Кантынентальнай хакейнай лізе. У лютым 2022 года „Дынама” заявіла аб выхадзе з КХЛ, і мінулы сезон каманда гуляла на першынстве Латвіі. На працягу сезона рыжскі клуб адчуваў сур’ёзныя фінансавыя праблемы, гэта прывяло да таго, што восенню і зімой з „Дынама” пайшлі ўсе вядучыя гульцы. Сезон каманда завяршала скарочаным маладзёжным складам.

Беларускае Радыё Рацыя