«Спартак» перапыніў пераможнае шэсце менскага «Дынама»
Сяміматчавую пераможную серыю менскага „Дынама” перапыніў маскоўскі «Спартак», які нечакана перайграў «зуброў» на «Менск-Арэне». У рамках рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі «бела-блакітныя» пачалі чарговую хатнюю серыю з паразы. Госці адкрылі лік у сярэдзіне першага перыяду, гаспадары паспелі адыграцца на апошняй хвіліне асноўнага часу дзякуючы буліту Варфаламеева. У авертайме ж больш пашанцавала «чырвона-белым». Вынік – 2:1 на карысць масквічоў. Перад чарговым выездам дынамаўцы правядуць яшчэ два паядынкі на хатняй арэне з «Адміралам» і «Барысам».
Валейбалісткі „Менчанкі” завяршылі выступы ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў
Валейбалісткі „Менчанкі” пацярпелі паразу ад грэцкага „Алімпіякаса” – 0:3 і завяршылі выступы ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. Першая гульня дружын завяршылася з лікам 2:3 не на карысць чэмпіёнак Беларусі. Для працягу турнірнай барацьбы „Менчанцы” трэба было выйграваць у трох ці чатырох партыях. Яшчэ адзін варыянт – спадзявацца на поспех пасля перамогі ў пяцісэтавым паядынку. Грэцкая каманда пераўзыходзіла гаспадынь пляцоўкі ва ўсіх кампанентах валейбола. Самай выніковай у „Мінчанкі” сталі Вікторыя Сакрэтава, якая набрала 13 ачкоў.
„Юнацтва” абыграла „Хімік”
Прайшлі чарговыя паядынкі рэгулярнага сезону Parimatch-Экстралігі чэмпіяната Беларусі па хакею. Сталічнае „Юнацтва” было мацней за наваполацкі „Хімік” 5:0. „Шахцёр” толькі па булітах адолеў „Віцебск” 2:1. Таксама ў авертайме аршанскі „Лакаматыў” даціснуў „Дынама-Маладзечна” 2:1.
Зборная Бразіліі разграміла каманду Уругвая, аргентынцы перайгралі зборную Перу
Зборныя Аргенціны, Бразіліі і Чылі дабіліся перамог у рамках кваліфікацыі чэмпіянату свету-2022 у Паўднёвай Амерыцы. Перамогу аргенцінцам над зборнай Перу прынёс гол Лаўтара Марцінэса на 43-й хвіліне матчу. Бразілія разграміла Уругвай 4:1 – на дубль Рафіньі і галы Неймара ды Габрыэля Барбосы ў складзе уругвайцаў адказаў дакладным стрэлам толькі Луіс Суарэс. Чылійцы разграмілі Венесуэлу – 3:0, а зборная Балівіі разграміла каманду Парагвая 4:0.
„Барселона” падоўжыла кантракт з Педру да 2026-га.
„Барселона” абвясціла аб падаўжэнні кантракту з паўабаронцам Пэдра.
18-гадовы гулец дамовіўся з клубам аб пагадненні тэрмінам да 2026 года. Сума адчэпных складзе мільярд еўра. Афіцыйная цырымонія падпісання кантракту пройдзе сёння. У мінулым сезоне Пэдра правёў 53 матчы ў складзе „Барселоны” ва ўсіх турнірах і выйграў з камандай Кубак Іспаніі. Усяго ж у мінулым сезоне на рахунку футбаліста 74 гульні з улікам выступаў за зборную Іспаніі.
Беларускае Радыё Рацыя