Спартоўцаў Беларусі і Расеі адхілі ад удзелу ў студэнцкіх спаборніцтвах



Спартоўцаў Беларусі і Расеі адхілі ад удзелу ў міжнародных студэнцкіх спаборніцтвах. Выканаўчы камітэт Міжнароднай федэрацыі студэнцкага спорту асудзіў “расейскае ўварванне ва Украіну пры садзейнічанні Беларусі” і заклікаў спыніць баявыя дзеянні.

Як паведамляе “Голас Амерыкі”, камітэт заявіў, што спартоўцаў з Расеі і Беларусі адхілілі ад удзелу ў спаборніцтвах і імпрэзах федэрацыі як мінімум да канца 2022 года. Адмененыя два чэмпіянаты свету, а таксама кубак свету па адзінаборствах, якія мелі прайсці ў Расеі і Беларусі.