Спартоўцы з Беларусі змогуць выступіць на Паралімпійскіх гульнях 2024 года
Спартоўцы з Беларусі змогуць выступіць на Паралімпійскіх гульнях 2024 года ў Парыжы пад нейтральным сцягам.
Чальцы Міжнароднага паралімпійскага камітэта галасавалі па пытанні, ці спыняць членства Нацыянальнага паралімпійскага камітэта (НПК) Беларусі і ці дапускаць спартсменаў да гульняў, паведамляе @dw_belarus. У выніку МПК прагаласаваў супраць поўнага, але за частковае адхіленне НПК Беларусі ад сяброўства ў міжнароднай структуры за парушэнне абавязацельстваў. Потым спартыўныя асацыяцыі вырашылі, што, нягледзячы на адхіленне НПК, спартсмены з Беларусі маюць права ўдзельнічаць у нейтральным статусе на Паралімпійскіх гульнях 2024 года ў Парыжы, гэта значыць без сцягоў і гімнаў краін. Падобныя рашэнні 29 верасня прынялі і на галасаванні аб удзеле РФ і яе спартоўцаў.