Беларускія тэнісісткі даведаліся суперніц па першым раўндзе Уімблдона
Беларускія валейбалісты згуляюць з Егіптам і Кубай ў пераходным турніры Лігі Нацый
Мужчынская зборная Беларусі па валейболе даведалася супернікаў у пераходным турніры Лігі Нацый. Пасля паспяховага выступлення ў залатой Еўралізе падапечныя Віктара Бекшы пазмагаюцца за права згуляць у самым прэстыжным турніры для нацыянальных каманд. У Славеніі адбудзецца кваліфікацыйны турнір. Шэсць камандаў падзеленыя на дзве групы: Турцыя, Славенія, Чылі – А; Беларусь, Егіпет, Куба – В. Першы матч беларусы правядуць 3 ліпеня з Егіптам (18.30), а 4 ліпеня сустрэнуцца з Кубай (18.30).
У першым крузе Уімблдона Сасновіч сустрэнецца з Халеп, Азаранка – з Карнэ, Сабаленка – з Рыбарыкавай
Беларускія тэнісісткі даведаліся суперніц па першым раўндзе Уімблдонскага турніру, трэцяга ў сезоне з серыі „Вялікага шлема”. Дзясятая ракетка планеты Арына Сабаленка ў стартавым паядынку адзіночнага разраду згуляе са славацкай тэнісісткай Магдаленай Рыбарыкавай, якая займае 141-е месца ў сусветным рэйтынгу. Аляксандра Сасновіч (37-ы нумар рэйтынгу WTA) сустрэнецца з румынкай Сымонай Халеп (7). Вікторыя Азаранка (42) будзе сапернічаць з францужанкай Алізе Карнэ (55). Вера Лапко (105) будзе гуляць з кітаянкай Ван Цян (15). Турнір на травяных кортах Усеанглійскага тэніснага клуба стартуе 1 ліпеня, а завершыцца 14 ліпеня.
Арына Сабаленка не змагла прабіцца ў паўфінал парнага разраду на турніры ў Істбурне
Беларуска Арына Сабаленка і украінка Даяна Ястремская не змаглі прабіцца ў паўфінал парнага разраду на турніры катэгорыі „Прэм’ер” ў Істбурне. У матчы 1/4 фіналу яны саступілі румынцы Міхаэле Бузарнеску і немцы Анне-Лене Фрыдзам – 2:6, 1:6.
Скандал: трэнер „Нёмана” выпусціў на поле футбаліста, які не меў права гуляць
Зваротны паўфінальны матч чэмпіянату Беларусі сярод каманд юнакоў 2004 года нараджэння паміж „Нёманам” і „Мінскам” завяршыўся скандалам. Па суме дзвюх сустрэч перамаглі гарадзенскія футбалісты 1:0 (1:1). Аднак, адразу пасля паўторнага матчу выбухнуў скандал, які пагражае выліцца для „Нёмана” ў тэхнічную паразу і дыскваліфікацыю трэнера каманды. Футбаліст „Нёмана” Мікіта Цішкін не меў права гуляць у матчы ў адказ з-за перабору жоўтых картак. Мікіта ж з’явіўся на поле, але зусім пад іншым прозвішчам.
27-гадовая правая крайняя зборнай Беларусі Яна Емяльяненка завяршыла кар’еру
Правая крайняя „Астраханачкі” і зборнай Беларусі па гандболе Яна Емяльяненка завяршыла кар’еру ва ўзросце 27 гадоў. Пра гэта паведамляе „Хуткі цэнтр”. Емяльяненка – уладальнік Кубка Беларусі, сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі, бронзавы прызёр чэмпіянату Расеі і сярэбраны прызёр Суперкубка Расеі.