Беларускі суд прызнаў Азаранку асноўным апекуном над сынам (абноўлена)



Каліфарнійскі суд прызнаў права тэнісісткі Вікторыі Азаранкі звярнуцца ў беларускі суд па пытанні апекі над сынам Леа Аляксандрам, паведаміў партал TMZ, які спецыялізуецца на жыцці зорак.

Бацька дзіцяці, былы бойфрэнд Азаранкі Уільям (Білі) Маккіг, мае права на працягу трох тыдняў абскардзіць вердыкт, выкладзены на 65 старонках.

Ленінскі суд горада Менска прызнаў Вікторыю Азаранку асноўным апекуном над сынам. Каліфарнійскі суд пацвердзіў, што гэта рашэнне мае сілу і на тэрыторыі ЗША, піша tut.by.

З-за судовай цяжбы Азаранка не выступае на турнірах, бо ёй было забаронена пакідаць межы Каліфорніі з дзіцём да вынясення судовага рашэння.

Згодна са звесткамі TMZ, спартсменка разлічвае захаваць сяброўскія адносіны з Маккігам, каб бацька прысутнічаў у жыцці дзіцяці.

Леа Аляксандр нарадзіўся 20 снежня 2016 года ў ЗША.

Паводле БелаПАН 

Фота: twitter.com/vika7