Срэбра пінскіх баскетбалістаў
Юныя пінчане-баскетбалісты прадстаўлялі Беларусь на моладзевым спартовым фестывалі ў Венгрыі і занялі другое месца з васьмі. Усяго ў мерапрыемствах удзельнічала 4 тысячы маладзёнаў з 30 краін свету.
Фестываль уяўляе сабою конкурс для аматараў баскетболу, валейболу, гандболу і футболу. Арганізатары пераследуюць галоўную мэту – збліжэнне юных спартоўцаў, каб спорт аб’ядноўваў народы Еўропы.
Акрамя спаборніцтваў, была арганізавана культурная праграма. Маладзёнаў пазнаёмілі з гісторыяй Венгрыі і Будапешта, прадставілі турыстычную інфраструктуру і буйнейшы летні курот на возеры Балатон.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя, Пінск
Фота dushkruf.ru