Сталі ведамыя суперніцы беларусак на „Уімблдоне”
Вызначылася турнірная сетка тэніснага Ўімблдонскага турніру. Беларуска Вікторыя Азаранка, некалі першая ракетка свету, у 1/64 фіналу пазмагаецца з амерыканкай Сісі Беліс (на сёння 40-ы нумар сусветнага жаночага рэйтынгу).
Сур’ёзнае выпрабаванне чакае іншую прадстаўніцу нашай краіны – Аляксандры Сасновіч выпала гуляць на гэтай стадыі з латвійкай Аленай Астапенкай. Сенсацыйная прыбалтка зусім нядаўна перамагла на „Ралан Гарос” і цяпер з’яўляецца ажно 14-й ракеткай свету. Сасновіч на сёння – 87-ы нумар жаночай класіфікацыі.
Малодшая з беларускіх рэпрэзентантак Арына Сабаленка (136-я ракетка свету) пазмагаецца ў 1/64-й фіналу з расейкай Ірынай Храмачовай (110-я ракетка).
Беларускае Радыё Рацыя