„Сталіца” пакуль без паразаў



Менскі клуб „Сталіца” без паражэнняў прайшоў першы круг 29-га чэмпіянату Беларусі па міні-футболе.

У заключным, 15-м туры першай палавіне турнірнай дыстанцыі дзеючыя чэмпіёны ўпэўнена перайгралі землякоў з „Дарожніка” з лікам 5:1. Да гэтага падапечныя Андрэя Толмача атрымалі 10 перамог і 4 разы згулялі ўнічыю, набраўшы 37 ачкоў пры розніцы мячоў 58-19. Усяго на тры балы адстае „Лідсельмаш”, які прайграў толькі лідару, пры 10 вікторыях і чатырох нічыіх (розніца мячоў – 68-32). Па 32 ачкі ў віцебскага „Вітэна” і гомельскага ВРЗ, на два балы менш у магілёўскага „Фортэ”. Унізе турнірнай табліцы „Паўднёвы” (3 ачкі), „Шчучын” (5) і „Дынама-БНТУ” (7).

Бамбардзірскую гонку ўзначальвае Андрэй Скварчэўскі („Дарожнік”), які забіў 19 мячоў.

Другая палавіна нацыянальнага першынства стартуе пасля навагодніх свят, а да гэтага пройдуць матчы розыгрышу Кубка Беларусі. На 23 снежня намечаны сустрэчы 1/8 фіналу, 29 снежня і 8 студзеня адбудуцца чвэрцьфіналы, 21 і 24 студзеня – паўфіналы, вырашальны паядынак за ганаровы трафей пройдзе 28 студзеня. Пераможцам мінулага кубкавага розыгрышу стаў сталічны „Дарожнік”, які перайграў у фінальным матчы „Лідсельмаш” з лікам 5:4.

belta.by