Старт Лігі нацый могуць перанесці з-за каронавіруса
Старт новага розыгрышу Лігі нацый, які запланаваны на верасень-кастрычнік, могуць перанесці з-за каронавіруса. ФІФА разам з УЕФА разглядае два варыянты календара міжнародных матчаў. У першым варыянце з-за пераносу ў лістападзе-снежні 2020 года кожнай краіне будзе праведзена ад трох да шасці сустрэч. Таксама разглядаецца магчымасць стварэння дадатковых вокнаў для правядзення гульняў нацыянальных каманд у лістападзе 2020 года, а таксама ў сакавіку, чэрвені і верасні 2021-га, адзначае The Independent. УЕФА раней абвясціў аб пераносе запланаваных на чэрвень матчаў зборных на нявызначаны тэрмін.
НХЛ падоўжыла трансфернае пагадненне з Беларуссю
Нацыянальная хакейная ліга падоўжыла трансфернае пагадненне з Беларуссю. Інфармацыя пра гэта размешчана на афіцыйным сайце Федэрацыі хакея Беларусі. Дакумент рэгламентуе парадак кампенсацый за пераезд гульцоў у Паўночную Амерыку. Акрамя Беларусі дамоўленасць дзейнічае з федэрацыямі і лігамі Аўстрыі, Чэхіі, Даніі, Фінляндыі, Францыі, Германіі, Латвіі, Нарвегіі, Славакіі, Швецыі і Вялікабрытаніі. На адзін год заключаны кантракт са швейцарскай лігай і на год падоўжанае пагадненне з канадскімі мінорнымі лігамі.
„Атлетыка” прапанаваў Эдзісану Кавані кантракт на 3 гады
Нападнік „ПСЖ” Эдзінсан Кавані вядзе перамовы з „Атлетыка” пра трансфер. Пра гэта ў Твітары паведамляе журналіст Мікола Скіра. „Матрацнікі” прапанавалі 33-гадоваму ўругвайцу кантракт тэрмінам на 3 гады. Мадрыдскі клуб бачыць у Кавані замену форварду Дыега Косце.
Гарадскі савет Мюнхена ўхваліў правядзенне матчаў Еўра-2020 у 2021 годзе
Гарадскі савет Мюнхена большасцю галасоў ухваліў правядзенне ў горадзе матчаў чэмпіянату Еўропы па футболе ў 2021 годзе. Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) у сакавіку абвясціў аб пераносе ЕЎРА з 2020 на 2021 год з-за пандэміі каронавіруса. Гарады-арганізатары ЕЎРА-2020 павінны да 30 красавіка падаць УЕФА гарантыі на правядзенне матчаў перанесенага турніру. У Мюнхене павінны прайсці чатыры матчы ЕЎРА-2020.