Стартавала футбольная Ліга чэмпіёнаў



У першым матчы новага розыгрышу Лігі чэмпіёнаў дзейсны лаўрэат мадрыдскі «Рэал» разграміў швайцарскі «Базэль» 5:1. Раналду, ўсталяваўшы лік на тры нуль, апярэдзіў Месі па забітых галах у сама прэстыжным клубным турніры.  «Ліверпуль» з вялікай напругай ледзь перамог балгарскі «Лудагорац» 2:1. Першы гол у матчы быў забіты толькі на 82-й хвіліне, калі вызначыўся нападнік «Ліверпуля» Марыё Балатэлі. «Лудагорац» адыграўся на першай кампенсаванай да другога тайма хвіліне, а пераможны гол забіў капітан «Ліверпуля» Стывен Джэрард, які рэалізаваў пенальці на трэцяй даданай хвіліне гульні. Дубль аргенцінца Карласа Тэвеса прынёс турынскаму «Ювентусу» перамогу над шведскім “Мальмё” 2:0, Фіналіст апошняга розыгрышу мадрыдскі «Атлетыка» нечакана прайграў пірэйскаму «Алімпіякасу»  з лікам 2:3. «Манака» абыграў леверкузенскі «Баер» 1:0. Аўтар адзінага гола – паўабаронца Жаау Мауцінью, які забіў на 61-й хвіліне. Галы Халка і Віцсэля далі 3 ачкі пецярбургскаму “Зеніту” у матчы з лісабонскай “Бенфікай”. Дортмундская «Барусія» выйграла ў лонданскага «Арсенала» 2:0 – галы на рахунку італійца Чыра Імобіле і габонца Абамеянга, а стамбульскі «Галатасарай» і брусэльскі «Андэрлехт» не выявілі пераможцу 1: 1, прычым турэцкі клуб адыграўся толькі ў самай канцоўцы.

Беларускае Радыё Рацыя