Стартавалі ХХХ Міжнародныя велагонкі „Нёман”
З Беластока ў Гародню паедуць раварысты з розных куткоў свету. За плячыма ўдзельнікаў ужо гонкі на дыстанцыі 3, 2 і 60 кіламетраў.
Расказвае галоўны суддзя сёлетніх спаборніцтваў Іван Найдзёнаў:
– Гэта вельмі добрае мерапрыемства, і мы стараемся яго падтрымліваць на самым высокім роўні. У нас цудоўныя ўзаемаадносіны з арганізатарамі з Польшчы. Мы з імі ўжо не першы год працуем, сябруем. Мы робім добрую справу.
Сёння адбудзецца другі этап велагонак. Траса вядзе ў Саколку.
У суботу ўдзельнікі велагонкі будуць фінішаваць у Гародні. У ХХХ Міжнародных велагонках прымае ўдзел каля 70 раварыстаў да 18 гадоў.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара
