Стартаваў продаж квіткоў на фінал Кубка IBU ў Раўбічах



У Беларусі стартаваў продаж квіткоў на фінальны этап Кубка IBU па біятлоне ў Раўбічах. Турнір пройдзе з 5 па 8 сакавіка.

Як паведамляе білетны аператар, самыя танныя квіткі (4 рублі) прадаюцца на чацвер, 5 сакавіка (кароткая індывідуальная гонка). Самы дарагі пакет на два выходныя дні (7-8 лютага) каштуе 35 рублёў.

Вячаслаў Бохан можа перайсці ў запарожскі „Матор”

Па звестках pressball.by, лінейны СКА Вячаслаў Бохан па заканчэнні сезона можа апынуцца ў запарожскім „Маторы”. Там ужо выступаюць два беларусы – Барыс Пухоўскі і Максім Бабічаў. Цяпер „Матор” упэўнена лідыруе ў чэмпіянаце Украіны, здабыўшы 14 перамог у 14 матчах. А таксама выступае ў групе Лігі чэмпіёнаў, дзе займае апошняе месца ў групе „В”. Менскі СКА ідзе на другім месцы ў чэмпіянаце Беларусі, саступаючы чатыры ачкі БГК імя Мяшкова.

Андрэй Шаўчэнка – адзін з кандыдатаў на пасаду галоўнага трэнера „Мілана”

43-гадовы галоўны трэнер зборнай Украіны Андрэй Шаўчэнка – адзін з кандыдатаў на аналагічны пост у італьянскім „Мілане”. Паводле інфармацыі СМІ, тэхнічны дырэктар „Мілана” Паола Мальдзіні, акрамя нямецкага спецыяліста з „Лейпцыга” Ральфа Рангніка, разглядае на пасаду галоўнага трэнера і настаўніка зборнай Украіны па заканчэнні цяперашняга сезону. У выпадку нетраплення італьянскага клуба ў Лігу чэмпіёнаў або нявыйгрышу Кубка Італіі па выніках бягучага сезона „Мілан” скарыстаецца пунктам у кантракце цяперашняга галоўнага трэнера клуба Стэфана Піолі, згодна з якім ён можа быць звольнены без якой-небудзь кампенсацыі.

Беларускі скакун у вышыню Максім Недасекаў стаў сёмым на турніры ў Славакіі

Беларускі спартовец Максім Недасекаў, які выступае ў скачках у вышыню, заняў сёмае месца на міжнародным турніры ў Славакіі. Лепшым стаў кубінскі спартовец Луіс Зеес – 2,33 м. Другое месца заняў Джамал Уілсан (Багамскія Астравы), які паказаў такі ж вынік, але з другой спробы. Замкнуў тройку наймацнейшых брытанец Том Гейл (2,31 м).

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя