Стартуе чэмпіянат свету па хакеі



Сёння стартуе 81-ы чэмпіянат свету па хакеі. У першы ж дзень турніру ў Парыжы згуляе нацыянальная зборная Беларусі. Матч Беларусь — Фінляндыя пачнецца ў 17:15 беларускага часу.

Букмекеры відавочным фаварытам гэтай пары называюць Фінляндыю. Стаўкі на яе перамогу прымаюцца з каэфіцыентам 1,29. Значна вышэй прымаюцца стаўкі на нічыю і вікторыю беларусаў — каафіцыенты складаюць 6 і 7 адпаведна.

Зборная Беларусі праводзіць свае матчы ў Парыжы. У суботу нашы хакеісты згуляюць з Чэхіяй (17:15), у панядзелак з Канадай (17:15), 10 мая (серада) — са Швейцарыяй (17:15), 12 мая — з Францыяй (21:15), 13 мая (субота) — са Славеніяй (17:15), 16 мая — з Нарвегіяй (13:15).

У плэй-оф выходзяць чатыры каманда, зборная, што зойме апошняе месца ў групе, пакідае элітны дывізіён.

Беларускае Радыё Рацыя