Стэфан Эліат і Дзмітрый Дзярабін выбылі да сярэдзіны снежня
Абаронцы менскага „Дынама” Стэфан Эліат і Дзмітрый Дзярабін ўнесены ў спіс траўмаваных. Аднаўленне меркавана будзе доўжыцца да сярэдзіны снежня. Дзярабін выбыў са строю да 15 снежня, Эліат – да 16 снежня, – паведамляе телеграм „зуброў”.
Арына Сабаленка перамагла ў стартавым матчы Малога выніковага турніру ВТА
Арына Сабаленка з перамогі пачала выступленне на Малым выніковым турніры ВТА, які праходзіць у кітайскім Чжухае. Беларуска перайграла грачанку Марыю Сакара – 6:3, 6:4. Арына 6 разоў падала навылёт, здзейсніла 8 двайных памылак і рэалізавала 2 з 6 брэйк-пойнтаў. На рахунку яе суперніцы 3 эйсы, 5 двайных памылак і ніводнага брэйка. Таксама ў групе „Ружа” з нашай тэнісісткай выступае бельгійка Эліз Мертенс.
Спартоўка, якая заняла ў трыо першае месца, выходзіць у паўфінал.
Вольга Гаварцова (198 ВТА) не змагла прабіцца ў трэці круг жаночага адзіночнага разраду на турніры ў Венгрыі. У матчы другога раўнду яна ў трох партыях саступіла расейцы Вікторыі Кан (271) – 3:6, 6:4, 4:10.
„Юнацтва” згуляе ў 1/8 фіналу з „Мюнхенам” 12 і 20 лістапада
Сталі вядомыя даты правядзення 1/8 фіналу хакейнай Лігі чэмпіёнаў, дзе менскае „Юнацтва” згодна з лёсаваннем памераецца сіламі з мюнхенскай „Рэд Бул”. Першы матч адбудзецца на „Чыжоўка-Арэне” ў аўторак, 12 лістапада. У адказ – на мюнхенскім „Алімпія-Айсштадзіоне” у сераду, 20 лістапада.
Аляксандр Гуштын і Ксенія Станкевіч заваявалі срэбра і бронзу Сусветных ваенных гульняў
Барэц вольнага стылю Аляксандр Гуштын выйграў срэбра на VII Сусветных ваенных гульнях у Кітаі. Беларус пачаў турнір з датэрміновай перамогі над швейцарцам Аляксандрам Шэрера (13:1), затым ён адолеў турка Фаціха Яшарлі (5:2). У паўфінале Аляксандр Гуштын не пакінуў шанцаў кітайскаму атлету Бахеціану Увацібэку (11:0). У фінале пры роўнай ліку 2:2 іранец Махамад Хусейн Махамадзян перамог па дадатковых паказчыках.
У стартах па жаночай барацьбе бронзавую ўзнагароду выйграла Ксенія Станкевіч (50 кг). Спартоўка з Магілёва не змагла перамагчы на старце амерыканку Уітні Кондер (2:9). Аднак саперніца прайшла ў фінал, і беларуска, атрымала права на суцяшальныя паядынкі. У паядынку за бронзу пад яе напорам не выстаяла егіпцянка Нада Ашур (8:0).
Менскае „Дынама” ў матчы з „Барысам” паспрабуе перапыніць серыю паразаў у КХЛ
Хакеісты менскага „Дынама” 22 кастрычніка правядуць матч хатняй серыі чэмпіянату КХЛ супраць нур-султанскага „Барыса”. Сустрэча на „Менск-Арэне” пачнецца ў 19:00. „Зубры” падышлі да гульні серыяй з пяці паразаў. У турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі менскі клуб займае 10-е месца пасля 18 сустрэч. У „Барыса”, з якім працуе беларускі спецыяліст Андрэй Скабелка, у актыве 26 ачкоў. 25 кастрычніка „Дынама” згуляе з рыжскім „Дынама”. Завершыцца серыя хатніх матчаў паядынкам супраць уфімскага „Салавата Юлаева” 27 кастрычніка.
Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя