Страсбург: Арына Сабаленка прайграла паўфінал
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка прайграла паўфінальны паядынак на турніры ў Страсбургу. На гэтай стадыі 11-я ракетка свету саступіла 64-й – украінцы Даяне Ястрэмскай. Для выяўлення мацнейшай у гэты дзень хапіла дзвюх партый – 4:6, 4:6.
У фінале Даяна Ястрэмская сустрэнецца з пераможцай пары французскіх тэнісістак – Каралін Гарсія перамагла Хлоэ Паке 6:3, 6:4.
Неўзабаве аматараў тэнісу чакае адкрыты чэмпіянат Францыі – турнір Ралан Гарос.
Беларускае Радыё Рацыя