Страсбург: Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал
На тэнісным турніры ў Страсбургу беларуска Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал.
У матчы 1/8-й фіналу Сабаленка (на сёння 11-я ракетка свету) сустракалася з прадстаўніцай Германіі Лаурай Зігемунд (99-ы нумар міжнароднага рэйтынгу WTA) і перамагла — 6:4, 6:3.
У чвэрцьфінале беларуска сустрэнецца з прадстаўніцай Пуэрта-Рыка Монікай Пюіг (61-я ракетка свету).
Беларускае Радыё Рацыя
