Страсбург: Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал
1-я ракетка Беларусі і 11-я свету Арына Сабаленка на турніры ў Страсбургу выйшла ў паўфінал. У чвэрцьфінале беларуска сустракалася з прадстаўніцай Пуэрта-Рыка Монікай Пюіг і перамагла ў трох сетах – 6:1, 3:6, 6:2.
Сустрэча спярша складвалася для Сабаленкі вельмі проста, але ў другой партыі яна фактычна сама аддала ініцыятыву суперніцы, таму давялося пазмагацца за выніковую вікторыю.
У паўфінале Сабаленка сустрэнецца з украінкай Даянай Ястрэмскай (42-я ракетка свету).
Беларускае Радыё Рацыя