У Беластоку прайшоў Strongman-2019



У Беластоку адбыўся Чэмпіянат Еўропы Strongman у катэгорі да 105 кілаграм. Сярод 12-ці спартсменаў з Польшчы, Украіны, Літвы, Латвіi, Расеі ды Аўстрыі знайшоўся і дэбютант з Беларусі – Мікіта Ніжнік:

– Беларускі Strongman толькі пачаў свой шлях. Усё яшчэ наперадзе. Нам, канешне, праўду кажучы, яшчэ далёка да таго ўзроўню, што ў Польшчы, але мы будзем падымацца вышэй. Мне было б прыемна, як я гаварыў і думаў, што калі я стану восьмым, то для першага разу, для маленькай Беларусі гэта будзе вельмі добра.

На жаль, не атрымалася. Мікіта свой дэбют завершыў на апошнім 12-ым месцы. А пераможцам у Чэмпіянаце Еўропы Strongman-2019 да 105 кілаграм стаў беластачанін Марэк Чайкоўскі, другое месца здабыў расеец Давід Шаны, трэцім стаў чарговы паляк Марцін Сэндвіцкі.

Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота: БРР