Ствараецца першая беларуская велакаманда
У 2015 годзе за кантынентальную шашэйную каманду веласіпеднага клуба „Мінск” будуць выступаць лепшыя маладыя гоншчыкі Беларусі. Унікальны для Беларусі праект веласіпеднага клуба „Мінск” па стварэнні кантынентальнай шашэйнай каманды набірае абароты. Услед за падачай дакументаў на рэгістрацыю адбылося падпісанне кантрактаў з групай гоншчыкаў, якія ў 2015 годзе будуць абараняць колеры клуба ў міжнародных спаборніцтвах. Безумоўным лідарам кантынентальнай дружыны з’яўляецца ідэйны натхняльнік праекту і адзін з сама аўтарытэтных гоншчыкаў ў прафесійным пелатоне Аляксандр Кучынскі. Таксама „Мінску” удалося вярнуць на радзіму практычна ўсіх мацнейшых маладых шашэйнікаў Беларусі, якія і складуць касцяк каманды.
Беларускае Радыё Рацыя