Суд адмовіў фанату ў задавальненні скаргі на міліцыянта
Суд Барысаўскага раёна (Менская вобласць) разгледзеў скаргу футбольнага заўзятара Сяргея Бахуна на дзеянні супрацоўніка міліцыі. 26 жніўня 2014 года падчас матчу БАТЭ – „Слован” у Барысаве міліцыянты вывелі Бахуна з трыбуны і пратрымалі ў апорным пункце да канца гульні. Прычынай стаў бел-чырвоны шалік з „Пагоняй”.
Заўзятар звярнуўся ў суд з патрабаваннем прызнаць дзеянні супрацоўніка міліцыі незаконнымі. Суддзя Аляксандр Шутко пакінуў скаргу Бахуна без задавальнення, патлумачыўшы, што міліцыянты мелі права даставіць яго ў апорны пункт для прафілактычнай гутаркі.
