Суд амніставаў фігуранта справы аб катастрофе самалёта з ХК «Лакаматыў»
Яраслаўскі раённы суд амніставаў намесніка кіраўніка авіякампаніі «Як Сэрвіс» Вадзіма Цімафеева, прызнанага вінаватым у авіякатастрофе, у якой загінулі гульцы „Лакаматыва„.
«Вызваліць яго ад пакарання ў сувязі з амністыяй, прымеркаванай да 70-годдзя Перамогі, і зняць судзімасць», – абвясціў рашэнне суддзя.
Паводле прысуду, Цімафееў павінен быў правесці пяць гадоў у калоніі-пасяленні, але цяпер пакаранне адмяняецца.
Па версіі следства, Цімафееў незаконна дазволіў экіпажу самалёта палёты, а допуск камандзіра судна быў аформлены на падставе несапраўдных дакументаў. Акрамя таго, было дакладна вядома, што лётны склад не прайшоў навучанне, а дадзеныя бартавых самапісцаў, якія фіксавалі памылкі загінулага камандзіра паветранага судна падчас ранейшых палётаў, практычна не былі прааналізаваны. Сам Цімафееў віну не прызнае.
Нагадаем, на борце самалёта, які разбіўся, знаходзіўся асноўны склад яраслаўскага хакейнага клуба „Лакаматыў”. Сярод гульцоў былі і беларускія легіянеры Руслан Салей і Сяргей Астапчук.