Суд (CAS) перакрэсліў надзею Расеі на ўдзел у Алімпіядзе



Алімпійскі камітэт Расеі (АКР) прайграў справу ў Спартыўным арбітражным судзе (CAS) у Лазане па пытанні допуску расейскіх лёгкаатлетаў на Алімпійскія гульні 2016 года ў Рыа-дэ-Жанейра. Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце CAS.

«CAS не задаволіў пазоў Алімпійскага камітэта Расеі і 68 расійскіх спартсменаў», — гаворыцца ў паведамленні.

Дар’я Клішына застанецца адзінай расійскай лёгкаатлеткай, дапушчанай да ўдзелу ў Гульнях-2016.

Генеральны сакратар CAS Мат’ё Рыб заявіў, што АКР не зможа заяўляць лёгкаатлетаў на Алімпіяду-2016. «Згодна з рашэннем, АКР не зможа падаць заяўку на ўдзел у Алімпіядзе на расейскіх лёгкаатлетаў», — сказаў ён.

Летняя Алімпіяда пройдзе ў Бразіліі з 5 па 21 жніўня.