Суперкубак Беларусі ў БАТЭ



Барысаўскі БАТЭ 5-ы раз выйграў футбольны Суперкубак краіны. У матчы адкрыцця нацыянальнага сезону, які прайшоў у Пінску, чэмпіёны Беларусі здолелі перамагчы ўладальніка Кубку краіны – салігорскі „Шахцёр”. Асноўны час гульні прынёс парытэт – 0:0, а ў серыі пасляматчавых пенальці выйгралі барысаўцы – 3:0. Героем сустрэчы стаў галкіпер БАТЭ Сяргей Чэрнік, які адбіў тры стрэлы з 11-мятровай пазнакі – іх без поспеху выконвалі Дзмітрый Камароўскі, Неманья Човіч і Ігар Кузьмянок. З іншага боку Міхаіл Гардзяйчук, Яўген Яблонскі і Ігар Стасевіч былі дакладнымі.

Беларускае Радыё Рацыя, фота Pressball.by