Супернікамі „Мінска” будуць бельгійскі „Роял Леапольд” і польскі „Грунвальд”
Мужчынская каманда па хакеі на траве „Мінск” даведалася супернікаў у першым раўндзе Еўрапейскай лігі, паведамілі ў прэс-службе федэрацыі гэтага віду спорту.
Супернікамі дзеючага чэмпіёна Беларусі ў групе С стануць бельгійскі „Роял Леапольд” і польскі „Грунвальд”.
Турнір пройдзе з 5 па 7 кастрычніка ў Барселоне. Пераможцы кожнай з чатырох груп згуляюць у наступным раўндзе Еўрапейскай хакейнай лігі. Беларускі клуб будзе прымаць удзел у самым прэстыжным клубным спаборніцтве ў чацвёрты раз. У сезоне 2013/2014 у ЕХЛ выступаў берасцейскі „Будаўнік”.
