Сярэбраныя беларускі
Беларускія лёгкаатлеткі заваявалі два сярэбраныя медалі на чэмпіянаце Еўропы ў залях па лёгкай атлетыцы. Святлана Кудзеліч (на фота) стала другой па бегу на дыстанцыі 3000 метраў. Пры тым яна ўсталявала асабісты рэкорд – 8:48.02.
Медаля такой жа вартасці дамаглася і штурхальніца ядра Юлія Леанцюк. Яна паказала вынік 18,60 м і была блізкая нават да золата, але ў заключнай спробе чэмпіёнскія лаўры вырвала венгерка Аніта Мартон – пры тым яна ўсталявала нацыянальны рэкорд – 19.23. У гэтай жа дысцыпліне яшчэ адна беларуска Алена Абрамчук стала чацвёртай – яе лепшы штуршок – 17.63 м.
Беларускае Радыё Рацыя