Сяргей Далідовіч – 4-ы ў марафоне
Беларускі лыжнік Сяргей Далідовіч заняў высокае 4-е месца на прэстыжным марафоне. На этапе Кубку свету па лыжных гонках, што праходзіў у Осла, 41-гадовы беларус да апошніх імгненняў быў у групе лідараў і прэтэндаваў на медаль. У выніку на дыстанцыі 50 км ён саступіў пераможцу – нарвежцу Сьюру Ротэ толькі 0,8 секунды. Серабро дасталося тытулаванаму Дарыё Калонью з Швайцарыі. Бронзу вырваў яшчэ адзін нарвежац Марцін Сундбю. Усяго фінішавала 56 лыжнікаў, сярод якіх быў і яшчэ адзін беларус Міхаіл Сямёнаў – 21-е месца.
Беларускае Радыё Рацыя
