Сяргей Кайко: Мова „Прессбола” абраная з улікам камерцыйнага інтарэса
„Тэма выкарыстання беларускай мовы гучыць у «Прессболе» з моманту пачатку існавання газеты,” – адзначае галоўны рэдактар спартовага выдання Сяргей Кайко. „Але нячастае размяшчэнне артыкулаў на мове можна патлумачыць выключна камерцыйным інтарэсам,” – кажа журналіст:
– У Беларусі спортам цікавіцца вельмі мала людзей, гэта аб’ектыўная рэальнасць. Можа адзін адсотак. Такая ж сітуацыя ў нас з беларускай мовай. І калі накласці адзін фактар на другі – сярод мізера людзей, якія цікавяцца спортам, яшчэ знайсці долю, якая размаўляе на беларускай мове, то нашая аўдыторая будзе вельмі невялікая. Уласна гэта і ёсць галоўны фактар пры вызначэнні мовы для нашага выдання.
„Але ж матэрыялы на беларускай мове ў «Прессболе» з’яўляюцца,” – дадае Сяргей Кайко. Галоўны рэдактар прыводзіць у прыклад апошнія інтэр’ю са Змітром Вайцюшкевічам ды з Лявонам Вольскім.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя