Сяргей Крывец – у „Мец”
Паміж БАТЭ і французскім „Мецам” падпісаны трансферны кантракт, у адпаведнасці з якім Сяргей Крывец з гэтага часу з’яўляецца футбалістам дружыны са сталіцы рэгіёну Латарынгія. З часу другога “прышэсця” ў Барысаў, якое адбылося ў ліпені мінулага года, атакуючы паўабаронца правёў за каманду БАТЭ 45 матчаў, забіў 22 мячы і аддаў 21 перадачу. Крывец дапамог „жоўта-сінім” заваяваць дзесятае золата нацыянальных першынстваў, Суперкубак Беларусі і прабіцца ў групавую стадыю Лігі чэмпіёнаў. А ў цяперашняй вышэйшай лізе 28-гадовы хаўбек з вялікім адрывам наперадзе ў спісе самых карысных гульцоў турніру па сістэме „гол плюс пас”. Беларускае Радыё Рацыя
