Сяргей Рутэнка лідар ў спісе бамбардзіраў Еўра-2016



Двое гульцоў зборнай Беларусі займаюць вядучыя пазіцыі ў статыстычных топах гандбольнага чэмпіянату Еўропы-2016 у Польшчы.

Так, левы паўсярэдні і капітан зборнай Сяргей Рутэнка лідыруе па колькасці праведзеных галоў (25 мячоў, 40 спробаў, 63%) і па колькасці мячоў, закінутых з гульні (20 мячоў, 31 спроба, 65%). Акрамя таго, Рутэнка лідар турніру па сістэме гол + пас (25 мячоў, 10 перадач). Распасоўнік Барыс Пухоўскі з’яўляецца трэцім асістэнтам турніру (15 галявых перадач), а таксама другім па сістэме гол + пас (17 + 15). Правы паўсярэдні беларусаў Сяргей Шыловіч дзеліць трэці/чацвёрты радок у спісе бамбардзіраў (18 + 12).

Спіс бамбардзіраў