Сяргей Рутэнка пакінуў „Барселону”



Беларускі гандбаліст Сяргей Рутэнка, які апошнія 6 сезонаў бараніў колеры „Барселоны”, працягне кар’еру ў Катарскім „Эль-Фалуджы”. Пра гэта паведамляе іспанская Marca.

Сяргей Рутэнка

Рутэнка з’яўляецца 8-кратным чэмпіёнам Іспаніі. Пяць сваіх тытулаў ён заваяваў у форме каталонскага клуба. А да гэтага тройчы браў золата ў шэрагах „Сьюдад-Рэала”. Акрамя таго, беларус чатыры разы выйграваў чэмпіянаты Славеніі ў шэрагах „Цэле”. Лідар зборнай таксама шэсць разоў перамагаў у галоўным клубным гандбольным турніры – Лізе чэмпіёнаў.

Фота: GERMÁN PARGA