«Тарпеда-БелАЗ» выйграла ў «Дэбрэцэна» – 1:0



Жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» адолела стадыю другога кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы.

Сёньня, 21 ліпеня, беларуская каманда  выйграла ў венгерскага «Дэбрэцэн» з лікам 1:0, а па суме двух сустрэч – 3:1. Адзіны гол на 25-ай хвіліне гульні забіў форвард «чорна-белых» Вадзім Дземідовіч, які адгукнуўся на перадачу навічка Загінайлава.

У наступным раўндзе жодзінцы сустрэнуцца з венскім «Рапідам». Першая гульня адбудзецца ўжо на наступным тыдні.