Таццяна Халадовіч заняла 5-е месца ў кіданні дзіды на ЧЕ ў Берліне



Беларуска Таццяна Халадовіч не змагла абараніць тытул чэмпіёнкі Еўропы ў кіданні дзіды на кантынентальным форуме па лёгкай атлетыцы ў Берліне.

У сваёй лепшай фінальнай спробе Таццяна Халадовіч адправіла дзіду на 60,92 м і заняла 5-е месца. Беларуска амаль на 7 м адстала ад пераможцы чэмпіянату Еўропы немкі Крысцін Хусанг, якая кінула дзіду на 67 м 90 см і ўсталявала рэкорд чэмпіянатаў Еўропы і рэкорд цяперашняга сезону, які належаў да гэтага беларусцы Халадовіч. Свайму залатому выніку на ЧЕ-2016 Таццяна Халадовіч саступіла 5 метраў 42 см.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Аляксандра Крупская, БФЛА