Таццяна Шаракова стала чэмпіёнкай ІІ Еўрапейскіх гульняў
Беларуская веласіпедыстка Таццяна Шаракова стала чэмпіёнкай II Еўрапейскіх гульняў.
Паказаўшы лепшы вынік у кваліфікацыі індывідуальнай гонкі праследавання, вельмі вопытная беларуская велагоншчыца і ў фінале была на вышыні. У вырашальным заездзе за золата Таццяна Шаракова паказала час 3 мін 32,045 сек і больш як на 5 секунд апярэдзіла італьянку Марту Кавалі. Бронзу заваявала расіянка Тамара Дронава.
Для Таццяны Шараковай гэта другая ўзнагарода на Гульнях у Менску. Да гэтага яна стала бронзавым прызёрам групавой шашэйнай гонкі на 120 км.
Акрамя таго, беларускія веласіпедысты заваявалі яшчэ дзве ўзнагароды на трэку „Мінск-Арэны” – у скрэтчы ўладальнікамі бронзавых медалёў сталі Яўген Каралёк і Ганна Церах.