Таццяна Шаракова выйграла велагонку на шашы ў Турцыі
Беларуская велагоншчыца Таццяна Шаракова выйграла аднадзённую гонку на шашы ў Аланіі (Турцыя) Grand Prix Justiniano Hotels, паведамілі ў кантынентальнай камандзе „Мінск”.
У фінішным спурце беларуска апярэдзіла групу саперніц і паказала рэзультат 2 гадзіны 41 мін. 32 сек. Другое месца ў расейкі Марыі Міляевай, а бронзавым прызёрам стала Марына Іванюк з Украіны. Чацвёртае месца заняла знакамітая гоншчыца, прызёр Алімпійскіх гульняў Лондана і Рыа-дэ-Жанэйра Вольга Забялінская, якая выступае за Узбекістан.
У мужчынскай гонцы UCI Grand Prix Veloalanya перамогу таксама святкаваў прадстаўнік велагрупы „Мінск” Мікалай Шумаў, які пераадолеў дыстанцыю за 2 гадзіны 55 мін. і 12 сек.