Тэнісісты Харватыі другі раз выйгралі Кубак Дэвіса



Тэнісісты зборнай Харватыі другі раз у гісторыі сталі ўладальнікамі Кубка Дэвіса.

Зборная Харватыі. Фота АТР

У вырашальным паядынку 107-га па ліку неафіцыйнага каманднага чэмпіянату свету харваты абыгралі каманду Францыі з лікам 3:1. На шляху да фіналу зборная Харватыі з такім жа рэзультатам перамагла тэнісістаў Канады і Казахстана, а ў паўфінале ўзяла верх над камандай ЗША з лікам 3:2. Усе сустрэчы, акрамя фінальнай, харваты праводзілі на сваіх пляцоўках.

Першы Кубак Дэвіса харвацкія тэнісісты заваявалі ў 2005 годзе.

Зборная Беларусі ў гэтым сезоне выступіла няўдала, уступіўшы ў гасцях аўстрыйцам (0:5), расіянам (2:3) і славакам (1:3). У наступным годзе беларускія тэнісісты будуць гуляць у другой групе Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса.

belta.by