Тэнісісты з Беларусі і РФ прыбылі ў Літву, ім там не радыя



Некалькі тэнісістаў з Расеі і Беларусі гэтымі днямі бяруць удзел у турніры-„чэленджары” у Вільні, нягледзячы на тое, што Літва цяпер вядзе кампанію за адхіленне расейскіх і беларускіх спартоўцаў ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях 2024 года.

У прафесійным тэнісным турніры „Кубак Вітаса Герулайціса” бяруць удзел расеец Яўген Данскі, а таксама беларусы Іван Лютарэвіч і Ягор Герасімаў, паведамляе радыё LRT. І ў гэтым ёсць палітычная праблема.

Рамунас Грушас, кіраўнік Літоўскай тэніснай асацыяцыі, кажа, што выключыць спартсменаў з ліку ўдзельнікаў немагчыма з-за правіл Міжнароднай федэрацыі тэніса, якія дазваляюць расіянам і беларусам заяўляцца ў нейтральным статусе.

Спікер сейма Літвы, Вікторыя Чміліце-Нільсэн мяркуе, што такія спартсмены павінны быць абвешчаныя непажаданымі ў Літве.