Тэнісная Беларусь – у Сусветнай групе ІІ



Жаночая тэнісная зборная Беларусі ў драматычным змаганні вырвала перамогу ў матчы з дружынай Японіі – 3-2. У нядзелю першымі на корт Токіо выйшлі Вікторыя Азаранка і Курумі Нара. Больш дасведчаная беларуска без асаблівых праблемаў узяла верх у дзвюх партыях – 6:3, 6:3. Каманда вышла наперад 2-1. Але ў наступнай „адзіночцы” Аляксандра Сасновіч саступіла Аюме Марыце ў трох сетах – 6:7, 6:4, 4:6. Лік параўняўся і ўсё вырашала парная сустрэча. У такой сітуацыі трэнеру беларускай каманды Тацяне Пучак нічога не заставалася, як выпусціць на корт Азаранку і Вольгу Гаварцову. Ім супрацьдзеіў дуэт Суко Ааяма-Аюмі Марыта. У выніку беларускі давялі сваю перавагу ў класе – 6:3, 6:4.

Такім чынам дружына Беларусі выйшла на наступны сезон у Сусветную групу ІІ.

Беларускае Радыё Рацыя