Токіа-2020. Самыя ўзроставыя спартсмены ў камандзе Беларусі



Алімпійскія гульні ў японскім Токія набліжаюцца да завяршэння. Беларусь на іх, паводле НАК, была прадстаўлена 108 спартсменамі ў 20 відах спорту. Разбежка ва ўзросце прадстаўнікоў гэтай каманды была ад 18 да 45 гадоў. Найбольш узроставыя з іх ужо завяршылі свае выступленні.

Калі гаворка ідзе пра ветэранаў, то першае месца тут ва ўраджэнца вёскі Гласевічы Слонімскага раёна Гарадзеншчыны Івана Ціхана 24 ліпеня 1976 году нараджэння. Заслужаны майстар спорту па кіданні молата быў двухразовым чэмпіёнам свету і прызёрам Алімпійскіх гульняў у 2008 і 2016 гадах. Сёлета 45-гадовы легкаатлет стаў дванаццатым. Крыху маладзейшы за яго — ураджэнец Менску Аляксандр Зелянко 27 ліпеня 1976 году нараджэння. У Японіі ён спаборнічаў у конным трохбор’і дзе усталяваў аліміпйскі рэкорд Беларусі. Замыкае тройку ўраджэнка Магілёву Ганна Марусава 08 студзеня 1978 году нараджэння. Выступала яна ў Токіа ў стральбе з лука, дзе разам з іншымі ў камандным першынстве заняла 4 месца, саступіўшы бронзу зборнай Германіі.

Некаторыя ж з наймалодшых прадстаўнікоў Беларусі на гульнях яшчэ чакаюць свайго старту. На дадзены момант у зборнай 3 медалі, па адной кожнай вартасці. Апошнія дні алімпіяды дададуць яшчэ ўзнагародаў у скарбонку каманды.

Мікола Ляшкевіч, для Беларускага Радыё Рацыя.