Толькі Польшча выказала жаданне правесці ІІІ Еўрапейскія гульні



Пасля заканчэння тэрміну прадстаўлення дакументаў на права стаць кандыдатам на правядзенне III Еўрапейскіх гульняў афіцыйны сайт Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў паведаміў, што была атрымана адна заяўка. НАК Польшчы гатовы правесці спаборніцтвы ў Кракаве і іншых гарадах Малапольскага ваяводства.

Афіцыйныя выбары гаспадароў Еўрапейскіх гульняў – 2023 адбудуцца на пазачарговай генеральнай асамблеі ЕАК у Менску 22 чэрвеня.

Раней таксама паведамлялася пра намер расейскай Казані падаць заяўку на правядзенне Гульняў. Але гэты горад у ліку кандыдатаў не значыцца.

Нагадаем, што I Еўрапейскія гульні прайшлі ў 2015 годзе ў Баку, а другія ў гісторыі з 21 па 30 чэрвеня 2019 года прыме Менск.

tut.by