„Тотэнхэм”, „Ліверпуль” і „ПСЖ” выйшлі ў 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў



У футбольнай Лізе чэмпіёнаў вызначыліся яшчэ 3 удзельнікі 1/8 фіналу.

У групе В другую пуцёўку ў плэй-оф заваяваў англійскі „Тотэнхэм”, які згуляў унічыю 1:1 у гасцях у іспанскай „Барселоны”, якая датэрмінова заняла першае месца. У Мілане італьянскі „Інтэр” з такім жа лікам 1:1 завяршыў сустрэчу з аўтсайдарам галандскім ПСВ і згуляе ў 1/16 фіналу Лігі Еўропы. Падагульняючае становішча: „Барселона” – 14, „Тотэнхэм” – 8, „Інтэр” – 8, ПСВ – 2.

У групе С англійскі „Ліверпуль” гуляў у сябе дома з італьянскім „Напалі” і перамог з мінімальнай перавагай – 1:0. У Бялградзе сербская „Црвена Зорка” прайграла французскаму „Пары Сен-Жэрмену” – 1:4. Падагульняючае становішча: „Пары Сен-Жэрмен” – 11, „Ліверпуль” – 9, „Напалі” – 9, „Црвена Зорка” – 4. „ПСЖ” і „Ліверпуль” выйшлі ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў, „Напалі” – у 1/16 Лігі Еўропы.

У групе D перамог дабіліся каманды, якія датэрмінова забяспечылі сабе выхад у 1/8 фіналу. У Гельзенкірхене нямецкі „Шальке” адолеў маскоўскі „Лакаматыў” 1:0, у Стамбуле партугальскі „Порту” быў мацнейшы за турэцкі „Галатасарай” – 3:2. Падагульняючае становішча: „Порту” – 16, „Шальке” – 11, „Галатасарай” – 4, „Лакаматыў” – 3. „Порту” і „Шальке” выйшлі ў 1/8 фіналу чэмпіёнскай Лігі, „Галатасарай” згуляе ў 1/16 фіналу Лігі Еўропы.

У квартэце А бельгійскі „Бруге” згуляў унічыю з іспанскім „Атлетыка” – 0:0, футбалісты „Манака” ў сябе дома ўступілі нямецкай „Барусіі” – 0:2. Падагульняючае становішча: „Барусія” – 13, „Атлетыка” – 13, „Бруге” – 6, „Манака” – 1. „Атлетыка” і „Барусія” выйшлі ў 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў, „Бруге” згуляе ў плэй-оф Лігі Еўропы.

Заключныя сустрэчы групавога этапу Лігі чэмпіёнаў адбудуцца 12 снежня ўвечары. Апошні ўдзельнік 1/8 фіналу вызначыцца ў групе F – у паядынку двух прэтэндэнтаў данецкі „Шахцёр” прыме ў Кіеве французскі „Ліён”. Англійскі „Манчэстэр Сіці”, які ўжо забяспечыў сабе пуцёўку ў плэй-оф, згуляе на сваім полі з нямецкім „Хофенхаймам”. Турнірнае становішча пасля 5 тураў: „Манчэстэр Сіці” – 10, „Ліён” – 7, „Шахцёр” – 5, „Хофенхайм” – 3.

У матчы лідараў групы Е галандскі „Аякс” у Амстэрдаме прыме нямецкую „Баварыю”, а партугальская „Бенфіка” ў Лісабоне згуляе з грэчаскім АЕКам. Турнірнае становішча: „Баварыя” – 13, „Аякс” – 11, „Бенфіка” – 4, АЕК – 0. У плэй-оф ЛЧ выступяць „Баварыя” і „Аякс”, „Бенфіка” згуляе ў Лізе Еўропы.

У квартэце G маскоўскі ЦСКА пад кіраўніцтвам беларускага трэнера Віктара Ганчарэнкі сустрэнецца ў Мадрыдзе з „Рэалам”, чэшская „Вікторыя” прыме ў сябе дома італьянскую „Рому”. Турнірнае становішча: „Рэал” – 12, „Рома” – 9, „Вікторыя” – 4, ЦСКА – 4. „Рэал” і „Рома” ўжо выйшлі ў 1/8 фіналу.

У групе Н іспанская „Валенсія” прыме на сваім стадыёне англійскі „Манчэстэр Юнайтэд”, швейцарскі „Янг Бойз” у Берне будзе сапернічаць з італьянскім „Ювентусам”. Турнірнае становішча: „Ювентус” – 12, „Манчэстэр Юнайтэд” – 10, „Валенсія” – 5, „Янг Бойз” – 1. „Ювентус” і „Манчэстэр Юнайтэд” датэрмінова выйшлі ў 1/8 фіналу ЛЧ, „Валенсія” прадоўжыць еўракубкавы сезон у Лізе Еўропы.

belta.by